Майстар-клас “Свята Вялічка — з красным яечкам” па распісванню велікодных яек у Глыбоцкай раённай бібліятэцы
Запрашаем усіх жадаючых на майстар-клас “Свята Вялічка — з красным яечкам” па распісванню велікодных яек!

Чырвонае яйка здаўна з'яўляецца сімвалам велікодных дзён.
Перш-наперш, урачыстае снеданне сям’і ў Вялікдзень пачынаецца з чырвонага асвянцонага яйка – кожны з'ядае сваю долю са свянцонай соллю.
Па-другое, шырока ўжываюцца яйкі для розных гульняў і забаў: качання ў нахільным жалабку, гульні ў “біткі” – стукання канцамі яек, каб вызначыць, чыё мацнейшае.
А яшчэ яйкі сталі святочным упрыгожваннем. Яйкамі-“пісанкамі” прынята абменьвацца з роднымі, суседзямі, калегамі па працы. І ўважліва прыглядацца да таго, чыя "пісанка" пякнейшая ))).
Таму запрашаем усіх жадаючых 28 красавіка на майстар-клас па распісванню велікодных яек!
Майстар-клас будуць праводзіць майстры Цэнтра нетрадыцыйнай культуры.
З сабой мець вараныя фарбаваныя, або не яйкі!
- 1263

