Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 28

Тыдзень 172

Месяц 447

Усяго 259,963

 9615 01

 

 

Па радыё і тэлевізару мы часта чуем песні "Жураўлі на Палессе ляцяць","Наша мова","Беларусачка","Нарачанка" і іншыя. Аднак не ведаем, што словы гэтых песен напісаў паэт Алесь Ставер, амаль што наш зямляк. Ён родам з вёскі Маргавіца, што на Бягомальшчыне, у Докшыцкім раёне. Творчасць Алеся Ставера - адметная старонка нацыянальнай паэтычна-песеннай культуры Беларусі. Яго вершы вызначаюцца мілагучнасцю, шчырасцю інтанацый, свежасцю паэтычнага мышлення, уменнем тонка перадаваць пачуцці і думкі чалавека і да ўсяго - лёгка кладуцца на музыку.

5013634539 0Алесь Ставер належыць да таго пакалення беларусаў, дзяцінства і юнацтва якіх апаліла вайна. Ён спаўна зведаў голад, нястачу, нямецкую няволю. Аб тым, што прайшлося перажыць у палоне, А.Ставер расказаў у кнізе "Пад канвоем".

25 кастрычніка бібліятэкар Ломашаўскай сельскай бібліятэкі Базылюк Галіна і мастацкі кіраўнік ЦК Падбярэзка Натасся запрасілі вучняў сярэдніх класаў Ломашаўскай СШ на літаратурна-музычную вечарыну "Пявучыя струны душы".Госці вечарыны даведаліся аб творчасці Алеся Ставера, чыталі яго вершы і з задавальненнем слухалі песні на яго словы.

Вершаваныя зборнікі Алеся Ставера і празаічная кніга "Пад канвоем" маюцца ва ўсіх бібліятэках раёна. Таму ўсіх, хто пажадае пазнаёміцца з творчасцю літаратара запрашаем ў бібліятэкі!

091 DSCN3855Bazylyuk Galina