Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 24

Тыдзень 168

Месяц 443

Усяго 259,959

 

TYDZEN knigi. 2 jpg

 

У час вясенніх канікул Празароцкая сельская бібліятэка супрацоўнічала з дзіцячым аздараўленчым лагерам пры мясцовай школе. У рамках Тыдня дзіцячай кнігі прайшло літаратурнае свята для малодшых школьнікаў “Кніга мудры дарадчык і сябар”.

Дзецям прапанавана ў гульнёвай форме раскрыццё значнасці Кнігі ў жыцці чалавека. Вучні чыталі вершы па тэме, разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў інсцэніроўцы “У кнігарні”, дакрануліся да вытокаў нараджэння нашай беларускай кнігі. Затым, напрыканцы конкурса казачных герояў у бібліятэцы “знайшоўся” Чабурашка са скрыні з апельсінамі і пачаставаў удзельнікаў мерапрыемства.

121212

001 1


Папулярызацыя беларускай кнігі для школьнікаў малодшага і сярэдняга ўзросту прадоўжылася ў бібліятэцы на наступны дзень, як гутарка па кнізе Міколы Маляўкі “Сядзіба, або Хата з матчынай душою”.

5252525Гэта кніга – пра тое, як жылі, працавалі і адпачывалі нашы продкі, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, што было на іхнім стале ў будні і ў святы.

 «…родная сядзіба – гэта цэлы свет. Наперадзе, за таямнічай мяжою гарызонта, новыя дарогі, новыя людзі, новы свет. Але на ўсё астатняе жыццё застаюцца ў памяці «парог, высечаны з успамінаў; дзверы, зашклёныя вачамі блізкіх; хата, пакрытая крыламі ластавак…

Часцей азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка на покуці — у хаце з матчынай душою, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню», — піша аўтар, цытуючы радкі з верша  народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

Сенцы, прызба, лаўка, палаці, кадаўб, кублец, жлукта, балея, варыўна, цэбар, ражка… Ці адразу сучасны чалавек скеміць, пра што гаворка? Дзеля чаго  ведаць гэтыя састарэлыя словы, калі сёння гаджэты, дэвайсы, смартфоны, анлайн трансляцыі кіруюць жыццём? Але жыццё развіваецца па спіралі. Стомленыя імклівым гарадскім тэмпам, усё часцей людзі сем'ямі вяртаюцца ў вёскі. Расце попыт на экалагічныя прадукты, экалагічны лад жыцця – і названая кніга зноў становіцца надзвычай актуальнай!

А яшчэ тут шмат гумару, цікавых гісторый, народных прыкмет, прыказак, прымавак, загадак і таленавітых вершаў паэта Міколы Маляўкі. Выдатныя ілюстрацыі і дызайн Яўгена Ларчанкі знаёмяць з кожным прадметам, апісаным у кнізе, робіць яскравым і незабыўным. У фінале сустрэчы з кнігай дзеці дзяліліся сваім бачаннем жыцця нашых продкаў.


Бібліятэкар Празароцкай сельскай бібліятэкі В.І.Бурэнь