Вечар-кіно "Смешное кино - это серьёзно"

Вечар-кіно "Смешное кино - это серьёзно" адбыўся ў літаратурна-музычнай гасцёўні ”Сустрэчы для душы" напрыканцы студзеня.
Вечар прысвячаўся юбілею вядомага расійскага рэжысёра Леаніда Гайдая. Для ўдзельнікаў мерапрыемства была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя пра майстра савецкага кінематографа. Удзельнікі вечарыны даведаліся шмат цікавай інфармацыі аб творчым шляху папулярнага рэжысёра і акцёра, аб незвычайных выпадках на здымачных пляцоўках падчас працы над кінафільмамі, пра гісторыю кахання з актрысай Нінай Грэбяшковай, якая стала музай Леаніда Іовіча на доўгія гады.
У камедыях Леаніда Гайдая шмат песень і гумару. З вялікім задавальненнем госці вечара паглядзелі ўрыўкі з кінафільмаў рэжысёра, пазнаёміліся з выставай кніг, на якой была прадстаўлена літаратура пра кіно.
Ж.Б.Юркевіч, бібліятэкар чытальнай залы Глыбоцкай ЦРБ

- 322

