У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы "Гукаюць вясну"

У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы дзейнічае выстава работ мясцовых майстроў “Гуканне вясны”.
Выстава знаеміць наведвальнікаў з беларускім абрадам "гуканне вясны". Звычай праводзіць зіму і сустракаць вясну сыходзіць сваімі каранямі ў мінулае: гэтым займаліся яшчэ язычніцкія продкі беларусаў. З прыходам на беларускія землі хрысціянства свята часта стала супадаць з царкоўным святам Благавешчанне.
"Месца гукання" выбіраецца на ўзвышшы, прасторнае і светлае. Наваколле ўпрыгожваецца стужкамі, вырабамі з каляровых нітак, тканін і прыродных матэрыялаў. птушкамі. Ключавой фігурай "гукання" з'яўляецца птушка. Таму самаробных рознакаляровых папяровых птушачак мацавалі як мага вышэй. Бо ... тыя птушкі, якія паляцелі восенню на поўдзень, хутчэй іх заўважаць.
Да галінак прывязвалі яркія стужкі, якія сімвалізавалі цвіценне прыроды.
Традыцыйна пякліся «буські» — невялікія птушкі са звычайнага цеста (мука, вада, соль). Буські раскладваліся ў акрузе, каб таксама прыцягваць увагу птушак, якія, згодна павер'ю, прынясуць вясну на сваіх крылах...
«Гуканне вясны» з'яўляецца не толькі яркім, але і музычным святам. Дзяўчаты спявалі песні-вяснянкі. Кожная песня заканчвалася гучным заклікам: «Гу-у-у-у-у!». Яшчэ адным знакавым момантам святкавання «Гукання вясны» былі карагоды. Карагод уяўляўся бясконцым кругаваротам жыцця і вечнай маладосці. Яго круглая форма сімвалізавала сонца. Народныя гулянні працягваліся некалькі дзён.
Акрамя таго, маладыя хлопцы і дзяўчаты ў гэтыя дні прызнаваліся адзін другому ў каханні. Лічылася, што вясна, як сімвал чысціні, прыгажосці і кахання, будзе дапамагаць закаханым. Хлопцы не толькі прызнаваліся ў сваіх пачуццях, але і прасілі рукі каханай.
«Гуканне вясны» — яркае і самабытнае народнае свята, якое да нашых дзён захавала сваю натуральнасць і жывасць. А цудоўных птушкі, якія прыляцелі ў бібліятэку стварылі майстры Дабравольская Алена, Садоўская Валянціна, Мацюшонкі Алена і Валерый, Васілеўская Наталля і Роліч Таіса. За што ім шырая падзяка ад бібліятэкараў і наведвальнікаў бібліятэкі.




Яцкоўская С.П., заг. Падсвільскай грапасялковай бібліятэкі
04.04.2021 г.
- 339

