Фальклорная гасцёўня ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы

26 лютага 2017 года ўдзельнікі клуба “Юныя сябры бібліятэкі” наведалі фальклорную гасцёўню, гаспадыняй якой была загадчык Ломашаўскай сельскай бібліятэкі Настасся Падбэрэзка. Сустрэча прысвечалася духоўнай спадчыне Беларусі, вуснай народнай творчасці, якую яшчэ называюць фальклорам - “Жывая вада бацькоўскіх крыніц”.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з
выставай-крыжаванкай “На мове, сэрцу зразумелай”. Умоўна выставу можна было раздзяліць на некалькі раздзелаў: “Займальнае літаразнаўства”, “Сустрэча з казкай”, “І песню родную люблю я”, “Вучымся пісаць вершы”.
Дзеці не толькі пазнаёмілісяз літаратурай, прадстаўленай на выставе, але і выканалі ўсе заданні, якія прадугледжваў кожны раздзел (разгадалі крыжаванкі, рэбус). Яны, нават, спрабавалі напісаць верш па апошніх словах радка.

Пасля знаёмства з выставай прысутныя адправіліся ў падарожжа ў краіну Фальклорыю, па дарозе ў якую неабходна было спыніцца на некалькіх станцыях (“Прыказкі і прымаўкі”, “Загадкі”, “Прыкметы”, “Казкі”), дзе таксама трэба было выканаць адпаведныя заданні.
Напрыканцы мерапрыемства прысутныя атрымалі салодкія падарункі і праглядзелі мультыплікацыйны фільм “Беларускія прымаўкі”, зняты па заказу Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
- 1486

