Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 29

Тыдзень 173

Месяц 448

Усяго 259,964

 Pasha 011

 

Karaby 2025 04 21 11 32 32 504 521 красавіка ў памяшканні Карабоўскай школы ўдзельнікі аб'яднання "Акварэль"  разам з вучнямі пачатковых класаў правялі фальклорную гадзіну “Вясновыя святы нашых продкаў”.
 
Вядучая мерапрыемства расказала школьнікам пра вясновыя святы, калі яны святкуюцца і з якой нагоды.  Больш падрабязна яна затрымалася на свяце “Вялікдзень”. Дзеці даведаліся пра глыбокі сімвалізм велікодных звычаяў, чаму яйкі афарбоўваюцца ў яркія колеры, а кулічы становяцца сімваламі дабрабыту і дастатку.
Асаблівую цікавасць выклікалі старадаўнія велікодныя гульні і забавы. Дзеці не толькі ўважліва слухалі, але і актыўна адказвалі на пытанні, а затым прынялі ўдзел у тых самых велікодных вясковых гульнях.
Дзеці з захапленнем уяўлялі, як іх прабабулі і прадзеды каталі яйкі па спецыяльных жалабках, змагаліся ў "біццё яек" і вадзілі карагоды пад мелодыі вясновых песень. Сустрэча праходзіла ў форме жывога дыялогу і вяртанне да "рэальных" гульняў выклікала сапраўдную цікавасць у дзяцей!
Karaby 2025 04 21 11 32 32 504 2
Karaby 2025 04 21 11 32 32 504 3
Karaby 2025 04 21 11 32 32 504 1
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Karaby 2025 04 21 11 32 32 504 4
Напрацягу мерапрыемства  кожны вучань меў магчымасць падзяліцца сваімі ведамі аб свяце і велікоднымі сямейнымі традыцыямі.
 
Прыйшоў праз смутак і малітвы
У ззянні славы дзень Вялікі
І вестку добрую прынёс:
Хрыстос, Сын Божы, уваскрос!
 
А чым аддзячым Іісусу,
Які адверг усе спакусы,
З крыжом пайшоў сваім шляхом,
Каб нас пазбавіць ад грахоў?

Малітвай, добрай справай, словам
Душа пазбудзецца аковаў,
Каб годнай быць Хрыста ахвяр,
Каб не зняславіць Божы дар.
 
І радасць, светлая такая,
Палоніць душы, уздымае,
Здаецца, нават да нябёс:
Хрыстос, Сын Божы, уваскрос! 
                                         Галіна Бабарыка. Верш "Вялікдзень"
                                         са зборніка "Дарога ў восень"
 
Заг. Карабоўскай сельскай бібліятэкі-клуб Л.Ф.Спалівіс