Фальклорная гадзіна “А ў нас Калядачкі, будуць бліны ды аладачкі”

Каляда прыходзіла ў Падсвільскую гарпасялковую бібліятэку.
Адпаведна, удзельнікі клуба"Сяброўкі " акунуліся ў атмасферу свята.
"Добры вечар таму, Хто ў гэтым даму.
Сама Каляда ідзе, казу вядзе, шчасце і радасць нясе!
Добры вечар добрым людзям!" -- такімі словамі пачалося каляднае света ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы.
Сябры і сяброўкі p вясёлымі песнямі і шумнымі гульнямі правялі абрад "Калядоўшчыкі". Бо яшчэ продкі лічылі, што калі весела пачаць год, то і пройдзе ён весела!
Гучалі калядкі-пажаданкі, чыталіся вершы, спяваліся калядныя песні.
«Жадаем вам зорнага неба на Каляды, інею на дрэвах, снегу і мяцеліцы». З такімі пажаданнямі звярталіся да гасцей бібліятэкі Мядзведзь з Казою, як і даўней у час Калядаў. Зорнае неба на куццю абяцала ўраджай ягад і грыбоў, іней на дрэвах — багатую квецень у садах, снег і мяцеліца — будуць добра раіцца пчолы.
З радасцю і вяселлем прынялі ўдзел госці бібліятэкі ў жартоўных конкурсах, пад час якіх атрымалі не толькі калядныя прызы, але і багата станоўчых эмоцый. Лепшай узнагародай для ўсіх стаў добры настрой.


Каляды — наш беларускі карнавал, у якім кожны можа забыцца пра штодзённыя клопаты і абавязкi, адчуць сябе дзіцём і трошкі падурэць. Бо кожны чалавек у душы дзіця, і яму хочацца верыць у казкі і ў тое, што наперадзе — радасць і шчасце.
Чаго ўсім жадаюць члены клуба "Сяброўкі" і супрацоўнікі Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі!
- 272

