Фальклорная гадзіна “Да нас прыйшла Каляда…” у Падсвіллі

У цёмныя зімовыя вечары нашы продкі збіраліся, каб адзначыць адно з самых доўгачаканых, цікавых і загадкавых святаў — Каляды. Беларускія традыцыі калядавання прайшлі праз стагоддзі і захавалася да нашых дзён. Каляд чакалі, да іх рыхтаваліся і таму спраўлялі заўсёды шумна і весела. Такая дзея напачатку 2024 года адбылася і ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы.
Фальклорная гадзіна “Да нас прыйшла Каляда…” аб'яднала супрацоўнікаў бібліятэкі і ўдзельнікаў клуба “Сяброўкі”. Вясёлыя і творчыя сябры і сяброўкі акунуліся ў казачнае прадстаўленне, творча падышлі да сцэнарыя, горача і смачна частавалі традыцыйных персанажаў – Мядзведзя, Казу і Механошу!
Да песень і танцаў, конкурсаў і віктарын далучыліся дзед Мароз са Снягуркай, якія не мінулі фальклорую гадзіну. Яны закружылі гасцей у навагоднім карагодзе вакол елкі, як і падабае, паслухалі вершыкі і кожны ўдзельнік святочнага мерапрыемства атрымаў навагодні падарунак ад казачных гасцей!








Каляды і Новы год падарылі сябрам бібліятэкі радасць, вяселле, зарад станоўчых эмоцый, аб чым будуць доўгі час напамінаць памятныя фотаздымкі!
Яцкоўская СП. , заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі.
- 178

