Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 

Duda 3

 

Той, хто аднойчы чуў дуду, не забывае яе ніколі. Кажуць, гэты музычны інструмент нельга параўнаць ні са скрыпкай, ні з гармонікам, ні з цымбаламі. Быццам у гуках дуды ёсць нешта містычнае і незямное: тут і голас жывёлы, і гул даўно адгрукацеўшых бітваў, і пляскі старадаўняй карчмы...
 
Раней гэты старажытны музычны інструмент прысутнічаў у жыцці кожнага беларуса. Хрэсьбіны, пахаванне, жніво, Купалле, Каляды — дуда гучала падчас розных свят і абрадаў. Гучала аж да пачатку ХХ стагоддзя, пакуль на яе змену не прыйшлі цымбалы і гармонік. Мабыць, мы сёння і вывучалі б дуду толькі па музейных экспанатах, калі б некалькі дзясяткаў гадоў таму не пачалося яе адраджэнне.
 
На Глыбоччыне адраджэннем і папулярызацыяй беларускай дуды займаецца выхадзец з Глыбоччыны Віталь Воранаў.
 
Менавіта гэтаму музычнаму інструменту і была прысвечана фальклорная гадзіна “Глыбоцкая дуда”. Удзельніцы клуба “Сяброўкі”  даведаліся, з якіх частак складаецца дуда, дзе ўпершыню на Глыбоччыне яна з'явілася. Кніжная выстава "Ой, зайграю я ў дуду!.." дазволіла даведацца, у якіх творах беларускіх і замежных паэтаў і пісьменнікаў упамінаецца гэты музычны інструмент.
Таксама чытачы прагледзілі відэафільм нашага земляка Дзмітрыя Дзёміна аб музычных інструментах і паслухалі музыку ў выкананні Віталя Воранава, таксама ў відэазапісы.
IMG 20231117 171719IMG 20231117 171803IMG 20231117 172244IMG 20231117 173119IMG 20231117 173523
Наталля Аўласевіч, бібліятэкар Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі