Краязнаўчая гадзіна “Ой, зайграю я ў дуду”

У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна “Ой, зайграю я ў дуду”.
Госці бібліятэкі, вучні мясцовай школы, пазнаёміліся з гісторыяй дуды як музычнага інструмента і гісторыяй менавіта глыбоцкай дуды. Даведаліся, што дуда ў 2023 годзе стала аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны і ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Глыбоцкі край увайшоў у дударскі рэгіён Паазер’я (Падзвіння) як найбольш цесна звязаны з такой гісторыка-культурнай з’явай. Нездарма на Глыбоччыне некалькі год назад нарадзіўся, шумеў-гудзеў фестываль "Дударскі рэй" і знаёміў глыбачан з гасцямі-дударамі блізкага і далёкага замежжа.
Бібліятэкары распавялі пра музычны інструмент і зрабілі агляд выданняў, прысвечаных дудзе, у тым ліку кніг Віталя Воранава. А падлеткі чыталі вершы пра дуду, глядзелі відэазамалёўкі, слухалі найгрышы з дударскіх фэстаў, знаёміліся з работамі мясцовых умельцаў на дударскую тэму - вацінанкі і саламяныя вырабы.




Зразумела, што рэальнае гучанне такога старажытнага музычнага інструменту больш уражлівае і запамінальнае. Але і завочнае знаёмства з дудой было цікава маладым падсвільчанам.
Яцкоўская С.П., заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі
- 384

