Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 Svyata

 

Работнікі Запрудскага Дома фальклору і бібліятэкі правялі свята вёскі Загор'е "Вёсачка мая – мая чараўніца".

Бібліятэкар Запрудскай сельскай бібліятэкі Гаравая Ганна Грыгор’еўна прыняла ў свяце  актыўны ўдзел не толькі як вядучая, але і як cааўтар сцэнарыя мерапрыемства.

На свяце было шмат шчымлівых момантаў...

Успомнілі гісторыю маленькай радзімы, вельмі багатай на колішнія падзеі... 

👏 Пачэствавалі старажылаў... Доўгажыхар Загор'я – Кухта Тамара Алексееўна нядаўна адзначыла сваё 90-годдзе!

👏 Прывіталі самых юных жыхароў... – Аўрору Золатаву і  Арыну Дубіна! 

👏 Адзначылі гаспадароў найбольш прыгожых панадворкаў – Людмілу Рыгораўну Яфімаву, Пятра Пятровіча Гражэўскага, Андрэя Уладзіміравіча Галяка.  

✨Ніхто не застаўся па-за ўвагай. Прыемныя падарункі ад прадстаўнікоў мясцовай улады, добрыя пажаданні ад вядучых і выступоўцаў, яскравыя музычныя нумары ад удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Глыбоччыны былі для ўсіх... Слёз, усмешак і добрых пачуццяў было шмат... 

✨Загорцы, а іх 52 чалавекі, упэўнены, што за вёскай Загор'е – будучыня, бо цудоўная размяшчэнне паселішча, добрая дарога, прыгожая прырода стане цэнтрам рэлакацыі сталічных жыхароў!)  

👏  Работнікі Запрудскага Дома фальклору і бібліятэкі знайшлі вельмі ўдалае месца для канцэртнай пляцоўкі. Сцены вясковага дома, як сцены роднай хаты, сталі цудоўным фонам для сапраўднага вясковага свята, а ручнікі, саматканыя палавікі, вышыванкі, лялькі, кошыкі з кветкамі, работы ўдзельнікаў гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Запрудскага Дома фальклору і мясцовых жыхароў, былі дарэчы і сталі сімвалам жыццялюбства і таленту беларускага народу.

IMG 0477c6e8614098d47e8d7d363fb89a85 VIMG 05c7c271c48b19b1746d9c45b26569b2 VIMG b17fb7374b2ac0820dc14fcd76cc77af VIMG cef6eb0d4b40081becd679ee0449eafa VIMG d7877a2ff4eae5b0ab02b660a29b8c4d VIMG e82b699453b5b10dfb8a1ae1892249c6 VIMG 3c8099e883abbfcf906e06a9b10680f9 V

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  

Бацькоўская зямля! Я сын тваіх абшараў.

Табе мой ціхі верш, сыноўні мой паклон.

Я тут прыйшоў насвет, я тут кахаў і марыў.

Бацькоўская зямля, ты сноў маіх палон.

Тут мой нясмелы крок і першае прызнанне,

Тут лёгка мне заўжды пад маміным крылом.

Спяшаюся сюды на шчырае спатканне

I ў ранні лістабой, і ў позні крыгалом.

Тут кожнаю вясной — буслоў шчаслівы клёкат,

На ўсе свае лады заводзяць спеў шпакі.

Бацькоўская зямля, твой чую кліч далёкі

I ў марах да цябе імчуся напрасткі...

Прымі мой ціхі верш, сыноўняе вітанне,

Глыбоцкі край — калыска дабрыні.

Хай мірна над табой ружовіцца світанне,

Пяшчотай і цяплом твае хай промняць дні!

М. Шабовіч

 

 

.