Фальклорная гадзіна "Ідзе Каляда"

У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы правялі фальклорную гадзіну "Ідзе Каляда".
Удзельнікі клуба “Сяброўкі” правялі абрад калядавання. Каляды - старадаўняе абрадавае свята, у славян сімвалізавала пачатак новага года. Пачатак Каляд - вечар напярэдадні Раства Хрыстовага, заканчэнне - на Вадохрышча.
Да Каляд прымеркаваны калядныя абходы: пераапранутыя калядоўшчыкі абходзяць дамы з песнямі, танцамі і добрымі пажаданнямі. Калядоўшчыкі -- дзед-механоша, які сімвалізуе памерлых продкаў, мядзведзь, сімвал здароўя,сілы і каза, сімвал урадлівасці, з каляднай віфліемскай зоркай наперадзе прадставілі тэатралізацыю гэтага даўняга і вельмі вясёлага абрада. Ля цэнтральнай ёлкі пасёлка гучалі калядныя песні і віншаванні, якія ўслаўляюць гаспадара і гаспадыню.
Затым удзельніц клуба запрасілі ў чытальную залу Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы. За духмянай гарбатай прадоўжылася святкаванне Раства Хрыстова і Новага года, былі спевы, скокі, конкурсы, гульні...
У гэты дзень у бібліятэцы панаваў сапраўдны святочны настрой! Спадзяёмся, што вясёлага і радаснага настрою хопіць на ўвесь год!
Сёння свята
Бы абрусам пакрывае
Наваколле свежы снег.
Сёння свята — люд гуляе,
Чутны жарты, песні, смех!

Грай, музыка, не лянуйся,
Расцягні гармонік свой,
Каб замёрзлы дол прачнуўся
I забыўся пра спакой!
Каляда ў снягах варожыць,
Месяц шчасце раздае,
Ён між зорак важна ходзіць,
Кожнай вокам падміргне.
А па вёсцы з той нагоды
(У адзенні — не пазнаць)
Моладзь водзіць карагоды:
Час прыйшоў калядаваць!
Пажадаем жа на свята
Шчасця, радасці зямной.
Дабрабыт у нашы хаты
Хай цячэ, як плынь вясной!
М.Кукуць


Аўласевіч Н.К.
- 464

