Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-17

Зарегистрировалось:

137

Сёння 14

Тыдзень 127

Месяц 729

Усяго 260,245

                      Bujnicki I                                  Bujnicki I

 

 …Духоўным бацькаў называў народ,

                                                  Тэатра бацька стаў сваёй Айчыне.

                                                            Гады сукае веку калаўрот

                                                            Ды памяць не губляецца аб сыне.

                                                                                                    В.Гарановіч

Імя Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага ярка ўпісана ў гісторыю беларускага тэатральнага мастацтва. Шмат навуковых прац, мастацкіх твораў прысвечана нашаму славутаму земляку. Янка Купала, Змітрок Бядуля, Уладзімір Караткевіч, Уладзімір Няфёд і іншыя напісалі шмат літаратурных і даследчых твораў, дзеля таго, каб паказаць маштаб асобы стваральніка беларускага прафесійнага  тэатра.

т 007Напярэдадні 161-й  гадавіны з дня нараджэння Ігната Буйніцкага прадстаўнікі мясцовай грамадскасці вёскі Празарокі ўшанавалі яго памяць. Да помніка на магіле земляка былі ўскладзены кветкі, перад прысутнымі  з  удзячнасцю “дзядзьку Ігнату”,  які праславіў нашу мясцовасць, бібліятэкар Валянціна Бурэнь узгадала радкі Змітрака Бядулі :

”Ігнат Буйніцкі,наш артыста,

Гарачым сэрцам і агністым

Мастацтву роднаму адданы.

Каханы ўсімі і жаданы,

На сцэне маляваў жыццё

Народу беднага свайго.

Нам паказаў у жывой ігры

Наш беларускі быт стары.

Ён нам тлумачыў дух народны.

Яскравасць пекнай мовы роднай

І прымушаў усіх кахаці

Свой родны край, гаротну маці.

І так вылічылась сям’я,

Што йшла да лепшага быцця.

Магільным сном заснуй Ігнат,

Замнога, Божа, маем страт.

Настаўніца гісторыі Марыя Сулімава звярнула ўвагу аднавяскоўцаў на адметнасць дзейнасці Ігната Буйніцкага, які ахвяраваў здароўе, уласныя грошы, само жыццё дзеля абуджэння нацыянальнай годнасці беларусаў.

т 006Пасля ўдзельнікі мерапрыемства наведалі Празароцкую сельскую бібліятэку і пазнаёміліся з новымі матэрыяламі выставы ”Бацька беларускага тэатра”, якая пастаянна дзейнічае і сэнс яе - ушанаванне памяці тэатральнага дзеяча, артыста, рэжысёра, арганізатара сцэнічнай справы ў Беларусі дакастрычніцкай пары.

 

Бібліятэкар Празароцкай сельскай бібліятэкі В.І.Бурэнь

23 жніўня 2022 года