Свята вёскі Ломашы

14 жніўня 2021 года адбылося свята вёскі Ломашы.
На свяце бібліятэкар Спасібёнак М.В. падрыхтавала некалькі выстаў: народных умельцаў – дываны, рукавіцы, рушнікі, сурвэткі; па гісторыі вёскі “Мой родны кут, як ты мне мілы” і падушак “Падушка – лепшая падружка”.
Апошняя выстава была прдстаўлена ў выглядзе імправізаванай хаты і выклікала вялікую цікавасць у жыхароў вёскі. Падушкі, якіх было шмат прадстаўлена на выставе, можна было ўбачыць не толькі ў старым стыле, але і ў сучасным. Вышытыя падушкі прадаставіла Гаўрыльчык Ірына Іосіфаўна, Спасібёнак Вера Васільеўна і інш. Вышываныя карціны прапанавала на суд гледачоў маладая майстрыха Спасібёнак Анастасія.






- 429

