Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-15

Зарегистрировалось:

137

Сёння 31

Тыдзень 31

Месяц 633

Усяго 260,149

Хлеб

 

22 чэрвеня наведвальнікі летняга школьнага лагера завіталі ў Шунеўскую бібліятэку на краязнаўчае знаёмства “Жытні  хлеб ад бабы Сцешы”. Мерапрыемства прысвячалася носьбіту  тэхналогіі выпечкі хлеба – Сцепанідзе Аляксандраўне Лупач. У 2013 годзе тэхналогіі выпечкі жытняга хлеба быў прысвоіны  статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.IMG 01452 1

Мерапрыемства пачалося  з прагляда фільма “Традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба ў вёсцы Дзеркаўшчына. Жывая Культура”, які быў зняты для канала Беларусь 5. З аповеду бібліятэкара дзеці даведаліся, што Сцепаніда Аляксандраўна выпякала каравай да Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім, для выстаў народнай творчасці, для сустрэчы замежных гасцей, напрыклад, удзельнікаў фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat”, для Вішнёвага фестывалю. Настаяцель глыбоцкага сабора Раства Прасвятой Багародзіцы нават адвёз некалькі боханаў у Ерусалім. Гэтая жанчына не толькі зберагла рэцэпт выпечкі жытняга дамашняга хлеба, але і перадае набытак нашчадкам.

Далей  адбылася гутарка па кнізе «Хозяин на каждом столе» з  серыі «Маленький профессор». Даведаліся, што пячы хлеб пачалі ў старажытным Егіпце, што зямлю спачатку апрацоўвалі валамі, коньмі, каровамі, затым з’явілася першая тэхніка для апрацоўкі глебы і збора ураджаю. На старонках кнігі можна было ўбачыць параўнанне даўнейшай тэхнікі з сучаснай.IMG90647 1

На заканчэнне сустрэчы было IMG 202108 1прапанавана прадоўжыць прыказкі пра хлеб,адказаць на пытанні віктарыны. Паспяхова справіўшыся з заданнем і атрымаўшы запас новых ведаў, дзеці ў добрым настроі пакідалі бібліятэку.

 25.06.21г.          

 І. Нікіфаровіч, заг.бібліятэкі