“Жывая" газета “Мая Глыбоччына”
1 верасня ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы быў праведзены першы ўрок для вучняў 3”Б” і 3”В” класаў сярэдняй школы №3 г.Глыбокае.
Мерапрыемства пад назвай “Мая Глыбоччына” прайшло ў форме “жывой газеты”.
Рубрыка “Гісторыя і памяць” пазнаёміла вучняў з гербам горада, легендай аб паходжанні назвы “Глыбокае”, падзеямі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Глыбоччыны, роляй Іосіфа Корсака ў будаўніцтве святыняў Глыбоцкага краю.
У рубрыцы “Людзі Глыбоччыны” дзеці даведаліся пра Язэпа Драздовіча, Віктара Ламака, Паўла Сухога, Віталя Воранава (пераклаў кнігу “Вінні – Пух” на беларускую мову).
Пра Вішнёвы фестываль, помнік барону Мюнхгаўзену, возера Доўгае, шпака (прыродны сімвал Глыбоцкага краю) трэцякласнікі даведаліся з рубрыкі “Краявіды Глыбоччыны”.
У рубрыцы “З нагоды” былі ўзнагароджаны лепшыя чытачы бібліятэкі з 3”Б” і 3”В” класаў. На працягу мерапрыемства выкарыстоўваліся гульнёвыя моманты, фізкультхвілінка, чытанне ўрыўкаў з мастацкіх твораў, прагляд урыўкаў з мультфільма, выстава кніг пра Глыбокае.
У гэты дзень дзеці яшчэ раз пераканаліся, што жывуць у цудоўным і непаўторным, багатым на гістарычныя падзеі і знакамітых людзей краі.




01.09.2020 Бібліятэкар А.А. Хахолка
- 717

