Этнаграфічная гадзіна “Як кашуля ў полі вырасла” у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

Цікава і пазнавальна прайшла ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы этнаграфічная гадзіна “Як кашуля ў полі вырасла”.
Яна была прысвечана гісторыі вырошчвання, апрацоўкі льну, яго важнасці для людзей і для дзяржавы. Асобная старонка расказала дзецям пра традыцыі вырошчвання льну на Глыбоччыне і пра слаўных землякоў-льнаводаў, якія былі за сваю працу ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы. Праводзілася гадзіна ў рамках патрыятычнай праграмы “Непаўторны ён, адзіны, найпрыгожы родны край”.
Асаблівую аздобу і непаўторнасць унесла выстава вырабаў з льна, якую арганізавалі майстры Глыбоцкага Дома рамёстваў. Дзеці з захапленнем разглядвалі і дакраналіся да шыкоўных настольнікаў і сурвэтак, прыгожа аздобленых ручнікоў, вясёлых лялек, модных сукенак.
- 2185

