Дзень ведаў у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

2 верасня, у Дзень ведаў, Глыбоцкую дзіцячую бібліятэку наведалі вучні 7-ых класаў сярэдняй школы №2 г. Глыбокае. Ім была прапанавана віктарына-падарожжа “Ці ведаеце вы Глыбоччыну?”, якая складалася з 4-х прыпынкаў.


На першым прыпынку - “Глыбокае: старонкі гісторыі” - дзеці адказвалі на пытанні па гісторыі Глыбоччыны, а таксама складалі герб Глыбокага з прапанаваных дэталей, абгрунтоўвалі сімволіку герба.
Падчас другога прыпынку – “Сем цудаў Глыбоччыны” – вучні павінны былі па апісанні назваць іх, а правільны адказ маглі ўбачыць на экране.

Трэці прыпынак - “Краявіды Глыбоччыны” - пазнаёміў сямікласнікаў з цікавымі звесткамі пра насельнікаў возера Доўгае, таксама нагадаў пра Вішнёвы фестываль і ўсім вядомы помнік барону Мюнхгаўзену. Чатыром вучням было прапанавана ў гульнявой форме прачытаць верш А. Жыгунова “Глыбокае - вішнёвы гарадок”, што выклікала ва ўсіх прысутных вялікую цікавасць.

На чацвёртым прыпынку - “Глыбоччына літаратурная” – дзеці даведаліся пра творчасць Г. Сутула, А. Жыгунова, В. Гарановіча, Г.Шакола, У Савуліча, Г. Вязіцкай.
Напрыканцы мерапрыемства быў паказаны відэаролік на верш Т. Загорскага “Глыбокае”, створаны былымі вучнямі СШ №2.
Вучні і настаўнікі былі вельмі ўдзячны за цікавае мерапрыемства і выказалі пажаданне часцей наведваць

бібліятэку.
04.09.2019г. Бібліятэкар А.А. Хахолка
- 571

