Маляваныя дываны ў Ломашаўскай бібліятэцы

21 сакавіка 2019 г. у Ломашаўскай сельскай бібліятэцы прайшло чарговае паседжанне клуба “Юныя сябры бібліятэкі”, якое было прысвечана Году малой радзімы.
Для ўдзельнікаў клуба была падрыхтавана краязнаўча-пазнавальная гадзіна “Жывая культура: маляваныя дываны”, падчас якой прысутныя праглядзелі відэафільм “Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер'я” тэлеканала Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь “Беларусь 3”.
З відэафільма дзеці даведаліся пра творчасць і жыццё наша легендарнага мастака Язэпа Драздовіча, а таксама пра людзей, якія займаюцца адраджэннем традыцыі маляваных дываноў (Святлану Скавырка) і пра тыя месцы, дзе маляванакі ствараюцца і захоўваюцца (нашу Глыбоччыну).

Асобнай старонкай мерапрыемства стала спроба стварыць сваю маляванку. На тканіне белага колеру, гуашшу, але ж - сваю, уласную!
Упэўнены, што мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым. І ўсе прысутныя змаглі яшчэ раз адчуць гонар і павагу за свай родны край – сваю Глыбоччыну!
Бібліятэкар Ломашаўскай сельскай бібліятэкі Бондар Настасся.
25 сакавіка 2019 г.
- 976

