Гадзіна мастацтва “Душа народа ў яго традыцыях” у Падсвільскай бібліятэцы

У Год малой радзімы работнікі Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі падрыхтавалі для сваіх чытачоў гадзіну мастацтва “Душа народа ў яго традыцыях”, якая прысвячалася нематэрыяльным каштоўнасцям Глыбоцкага краю.
Нематэрыяльная культура – тое, што адрознівае кожны народ, насельніцтва, рэгіён, што характарызуе самасвядомасць нацыі. Цікавасць да нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў свеце ўсё больш узрастае. А калі пачынаеш гаварыць аб традыцыйнай беларускай культуры, то здаецца, што ўсё даўно вывучана і нічога новага ды цікавага не засталося.
Але на самой справе ўсё не так. Засталіся яшчэ куточкі ў нашай краіне, дзе людзі маюць свае цікавыя традыцыі і абрады.У лік нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека Глыбоччыны,якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці,увайшлі:
тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы «масляны баран» ў вёсцы Мацюкова (носьбіт М.Хрол);
- традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба ў в. Дзеркаўшчына (носьбіт С.А.Лупач);
- абрад нашэння намёткі ў в.Папшычы;
- страва “Клёцкі з душамі” з в.Гатаўшчына (прадстаўляе клуб нацыянальнай кухні "Кумушкі" Гатаўшчынскага СДК)
- мастацтва маляваных дываноў (носьбіт народны майстар Беларусі С.Скавырка).





- У ходзе мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі падрабязна пазнаёмілі прысутных з кожных з гэтых элементаў. Закончылася мерапрыемства сцвярджэннем, што Глыбоччына — унікальны рэгіён, трэба вывучаць сваю спадчыну, любіць і ведаць яе.
- І пытаннем - чаму гэтыя элементы - "нематэрыяльная" каштоўнасць, калі іх можна памацаць і нават паспытаць? )))
14.01.2019 г. Заг. Падсвільскай гарпаслковай бібліятэкі Яцкоўская С.П.
.

- 1171

