Дзень малой радзімы ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

18 мая ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы праведзены адзіны Дзень малой радзімы, у рамках якога для нашых наведвальнікаў адбыліся цікавыя мерапрыемствы:
1. Знаёмства з візітнай карткай горада, якая змяшчала фотаздымкі і інфармацыю аб Глыбокім -
асаблівасцях размяшчэння горада, яго насельніцтве, вядомых архітэктурных і культурных помніках, прамысловых прадпрыемствах, навучальных установах і інш. Візітная картка атрымалася яскравай і прыцягальнай. На яе звярталі ўвагу, бо яна пашырала веды і змяшчала шмат новай інфармацыі.


2. Адбылася прэзентацыя кніжна-ілюстраванай выставы “Слаўныя імёны родных вуліц”, якая змяшчае наступныя радзелы:
- “Гістарычная слава Глыбоччыны”, на якой прадстаўлены матэрыял аб гісторыі ўзнікнення Глыбокага і значны ўклад у развіццё мястэчка Язэпа Корсака;
- “Працоўная слава Глыбоччыны” змяшчала інфармацыю аб нашых слаўных земляках П.Сухім, В. Ламака, Л. Пугаўке, Ю. Сабалеўскім, М. Клімянку.
- “Культурная слава Глыбоччыны” знаёміла з жыццём і дзейнасцю таленавітых жыхароў глыбоцкага раёна Я. Драздовіча, І. Буйніцкага, Ф. Ляшонка, А. Дубровіча, Л. Ракоўскага;
Імёны гэты асоб, праславіўшых наш горад і раён, носяць назвы вуліц Глыбокага. Выстава выклікала цікавасць і карысталася попытам у наведвальнікаў.

3. Паседжанне дзіцячага пазнавальнага клуба “Кнігавічок”. Сустрэча пад назвай “Гэта наш з табою горад, гэта наша з табою гісторыя” пазнаёміла дзяцей з гісторыяй горада, паходжаннем назвы, яны здзейснілі завочнае падарожжа па гістарычных мясцінах Глыбокага. Размова вялася пра асаблівасці жыцця ў горадзе ў розныя часы, архітэктурныя збудаванні розных перыядаў.
“Кнігавічкі” даведаліся аб знакамітых земляках Глыбоччыны. Глыбокаму былі прысвечаны вершы ўласнага сачынення, якія хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі з асаблівым гонарам.
Выстава малюнкаў на тэму “Мой любімы горад” паказала, якім бачаць Глыбокае маладыя гараджане ...
З задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе “Мой горад – самы…”, дзе кожны меў магчымасць даць арыгінальны эпітэт гораду, а ў конкурсе “Я ведаю вуліцу... ” трэба было без паўтарэнняў пералічыць як можна больш назваў вуліц горада.
Мерапрыемства выклікала ў дзяцей цікавасць да гісторыі роднага горада і гонар за тое, што яны ў ім жывуць.

4. Удзел у анкетаванні “Ты і наша гісторыя”, вызначаў узровень ведаў аб Глыбокім. Некаторыя з пытанняў былі даволі складанымі, таму для пашырэння ведаў бібліятэкары праводзілі агляд краязнаўчай літаратуры.
5. Тэст “Я тут жыву”, праверыў веды хлопчыкаў і дзяўчынак аб гісторыі Беларусі. Адказы паказалі добрыя веды ўдзельнікаў фактаў, падзей, асоб мінулага і сучаснага нашай краіны.
На працягу ўсяго года ў бібліятэцы будуць праводзіцца мерапрыемствы, прысвечаныя малой радзіме.
22 мая 2018 г.,
Андрыеўская Т.І, загадчык Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі
- 1884

