"Пашпарт Турыста" для гасцей Глыбоччыны
Фонд краязнаўчых выданняў, які сфарміраваны ў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы, у хуткім часе папоўніцца навінкай.
"Пашпарт Турыста", – так называецца сувенір-пуцевадзіцель, пілотны варыянт якога ўжо пабачыў свет.
Гэтае выданне – частка праекта, які быў распрацаваны магістрантам БГУФК Вольгай Пашковіч у яе дысертацыі “Турыстычны імідж Рэспублікі Беларусь сродкамі сувеніранай прадукцыі”.
Мэта прадукцыі - дапамагчы турыстам зарыентавацца ў Глыбокім, каб
максімальна поўна выкарыстаць свой час і наведваць як можна болей адметнасцей нашага горада.
Сувенір-пуцевадзіцель будзе прадстаўлены гасцям Глыбоччыны на беларускай, рускай, польскай і англійскай мовах.
Прыемным момантам для нашай бібліятэкі з’яўляеццца тое, што з 8-мі абавязковых месцах для наведвання 7-м пунктам з’яўляецца бібліятэчная калекцыя “Дуда мая ты спеўная”.
Спадзяёмся, што выданне пабачыць свет якраз да “Дударскага Рэю” і бібліятэкары змогуць паказаць гасцям адзіны ў Беларусі збор друкаваных і электронных выданняў, мастацкіх работ і сувенірных вырабаў, прысвечаных музычнаму інструменту “дуда”.
http://www.tio.by/info/novosti/pasport_turista_glubokoe/
Прыемнай знаходкай была для нас карціна "Глыбокае" Вольгі Івановай з г.Віцебск. Дзякуй Вользе за ўвагу да нашага Глыбокага.
23.03.2018 г.
- 1353

