Падсвілле на радыёхвалі
Паслухаем, што цікавага распавяла пра Падсвілле Святлана Яцкоўская!
Размешчаны на берагах двух азёр, адно з іх мае тры назвы. Ёсць паўвостраў для сустрэч і спатканняў і дамы ў закапанскім стылі. У свой час лічыўся ваенным гарадком і меў уласныя грошы. Тут месцяцца краязнаўчы музей і этнаграфічны куток, прысвечаны мастаку Язэпу Драздовічу. Ладзяцца свята “Падсвільскі світанак” і праект “Ведай нашых”, які знаёміць з таленавітымі землякамі. Гэтым разам пра пасёлак гарадскога тыпу Падсвілле Глыбоцкага раёна.
На хвалях радыё "Сталіца" у рубрыцы "Сіла прыцягнення" загадчык Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі Святлана Яцкоўская знаёміць жыхароў сталіцы і краіны з гісторыяй і сучаснацю пасёлка.
Слухаем разам!
https://vk.com/wall98264067_2018
- 1400

