Краязнаўча-мастацкая гадзіна "Да дзядзькі Ігната" у Празароцкай сельскай бібліятэцы
Краязнаўча-мастацкая гадзіна “Да дзядзькі Ігната”, прысвечаная 25-годдзю адкрыцця музея І.Буйніцкага ў Празароцкай сяэдняй школе , сабрала аматараў театральнага мастацтва ў Празароцкай сельскай бібліятэцы. Прысутныя з цікавасцю слухалі аповяд бібліятэкара з відэапаказам пра жыццёвы і творчы шлях заснавальніка першага беларускага тэатра ,пра і ўшанаванне памяці знакамітага земляка, пра гісторыю адкрыцця музея І.Буйніцкага.
Школьны музей мае сучасны выгляд, аформлены экспазіцыі,дзе прадстаўлены сцэнічныя касцюмы, музычныя інструменты, афішы спектакляў,праграмы,фотаздымкі , лісты Зоські Верас,Зыгмунта Абрамовіча, успаміны старажылаў і іншыя матэрыялы аб творчай дзейнасці стваральніка беларускага прафесійнага тэатра.
У ходзе мерапрыемства прысутныя азнаёміліся з кніжнай выставай “Бацька
беларускага тэатра” кожны змог адшукаць нешта для душы.
- 1274

