Краязнаўча-экалагічная гадзіна "Расліны-перасяленцы” у Празароцкай сельскай бібліятэцы

Змястоўнай і цікавай стала краязнаўча-экалагічная гадзіна "Расліны-перасяленцы” для вучняў Празароцкай сярэдняй школы.
Шмат цікавых фактаў дзеці даведаліся з гісторыі заснавання Глыбоцкага дэндрапарка, пра разнастайнасць яго расліннага свету, краіны паходжання чужаземных дзівосаў. Для большай нагляднасці бібліятэкар выкарыстоўвала відэаматэрыялы.
Разнастайнасць у мерапрыемства ўносілі аповеды дзяцей пра свае ўражанні ад наведвання дэндрапарку падчас школьнай экскурсіі.
У ходзе мерапрыемства вучні падрабязней пазнаёміліся з раслінным светам дэндрарыя, што дапамагло ім па-новаму зірнуць на звыклую родную прыроду.
- 1024

