Калядныя сустрэчы "Каб не страціць святое штосьці" у Празароках
Зіма,снег,елка…Гэтыя простыя словы цудоўна дапаўняюць усімі любімыя зімовыя святы - Каляды, Новы год,Нараджэнне Хрыстова… Можа таму так святочна на мінулым тыдні прайшла калядная сустрэча “Каб не страціць святое штосьці”, арганізаваная сумесна Празароцкай сельскай бібліятэкай і ДУА “Празароцкая дзіцячы сад- сярэдняя школа” для дарослых і дзяцей з удзелам мясцовых святароў – айца Канстанціна і ксяндза Дзмітрыя.
Прысутныя з цікавасцю слухалі святароў , якія вялі размову аб духоўнасці нашага жыцця: святасці сям’і, сяброўстве, павазе і моцы веры…Яны павіншавалі з каляднымі святамі ўсіх прысутных.
Бібліятэкар сельскай бібліятэкі Сабачэўская А.В. правяла агляд-знаёмства з кніжнай выставай “Кніжны востраў духоўнасці”, на якой былі прадстаўлены кнігі, брашуры,часопісы, раскрываючыя таямніцы царквы, правілы паводзін у храме, аб жыціі святых, аб духоўным выхаванні ў сям’і, па здароваму ладу жыцця з пункту гледжання духавенства,мастацкую літаратуру духоўнага зместу.
Бібліятэкар таксама падзялілася вопытам захавання калядных традыцый у сваёй сям’і.
У заключэнне ўсе прыйшлі да высновы, што без духоўнасці няма асобы, без ведаў няма развіцця гэтай асобы, без слова кнігі няма магчымасці набыць і асэнсаваць розумам усё пералічанае.
Святочная сустрэча закончылася, але прысутныя не спяшаліся разыходзіцца, жадаючыя выбіралі кнігі і вялі зацікаўленую размову аб жыцці.
- 992

