Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 24

Тыдзень 168

Месяц 443

Усяго 259,959

 Duhovnost 49 01

 З гэтай нагоды у Глыбоцкай раённай бібліятэцы дзейнічае выстава "Імя яе ззяе скрозь вякі".

Glubokoe 4 2На выставе прадстаўлена інфармацыя пра жыццё і дзейнасць  Еўфрасінні Полацкай і кнігі духоўнага і  мастацкага зместу, якія даюць шырокае ўяўленне аб асобе нашай славутай святой.

Дачка полацкага князя Святаслава Усяславіча Прадслава з дзіцячых гадоў адрознівалася любоўю да малітвы і кніжнага вучэння. Адмовіўшы прапановы аб шлюбе, 12-гадовая дзяўчынка прыняла пострыг з імем Еўфрасіння.

Яна стала першай беларускай жанчынай, прылічанай да ліку святых. Ведала латынь і старажытна-грэцкую мову, займалася перапісваннем кніг, будавала храмы. З яе імем звязана адкрыццё першых адукацыйных устаноў і бібліятэк, стварэнне школы архітэктуры і жывапісу, развіццё рамёстваў. Прападобная Еўфрасіння стала маці жаночагаGlubokoe 4 3 манаства.

У 1161 годзе ў Полацку на сродкі святой узвялі Спаса-Праабражэнскую царкву. Еўфрасіння пабудавала ў горадзе жаночы і мужчынскі манастыры. Пасля чаго Полацак стаў цэнтрам беларускай духоўнасці. Сюды і зараз з'язджаюцца паломнікі з усяго свету.

Glubokoe 4 4Каштоўны напрастольны крыж Еўфрасінні Полацкай, выраблены па яе заказу Лазарам Богшам, быў страчаны ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Доўгі час яго шукалі, але пошукі не мелі поспеху.  У 1997 годзе поўнапамерную копію крыжа зрабіў брэсцкі мастак-ювелір Мікалай Кузьміч. Аналаг крыжа Ефрасінні Полацкай захоўваецца ў алтары Спаса-Праабражэнскай царквы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку.

Glubokoe 4 6Імем святой названы храмы і прыходы не толькі ў Беларусі, але і ў Вільнюсе, Лондане, Таронта і амерыканскім Саўт-Рыверы.

У гэтай высакароднай жанчыне спалучаліся і палітычная дальнабачнасць, і невычарпальная душэўная энергія, супакаенне і пылкасць, і разважлівасць, і шчырая вера, але перш за ўсё – любоў.

Жыццё прападобнай Еўфрасінні Полацкай – яскравае сведчанне глыбокай веры і падзвіжніцкіх прац, узор мудрага духоўнага кіраўніцтва, дзейнага стварэння і, перш за ўсё, прыклад няспыннай гарачай малітвы.