Пра зімовыя праваслаўныя святы ішла гаворка ў Празароцкай сельскай бібліятэцы

У адзін са "святых вечароў" у Празароцкай сельскай бібліятэцы адбылося паседжанне клуба “Духоўны прыстанак”.
Падчас гадзіны духоўнасці “Зимние православные праздники. Крещение Господне : история и традиции” ішла гутарка пра апошняе свята каляднага цыкла -- Вялікае свята Богаяўлення, яго значэнне і сутнасць у духоўным жыцці народа, уласцівасцях святой вады і вялікай пашаны да яе.
Бібліятэкар нагадала прысутным пра гісторыю свята і традыцыях яго святкавання. Вадохрышча звязанае з евангельскім паданнем пра тое, як Ісус Хрыстос прыйшоў да Яна Хрысціцеля і прыняў хрышчэнне ў рацэ Іардан. Пасля гэтага Гасподзь паказаў сябе як Збавіцель.
Увечары напярэдадні свята нашы продкі гатавалі трэцюю за Каляды галодную куццю. Пасля есці можна было толькі раніцай, найперш прычасціўшыся асвячонай (свянцонай) вадой.
Чын Вялікага асвячэння вады адбываецца ў храмах напярэдадні, 18 студзеня, пасля літургіі. Называецца яна па-царкоўнаму Агіясмай, ці проста асвячонай, святой вадою. Разам з царкоўнымі свечкамі, купленымі ў гэты дзень, яе захоўваюць у доме, каб яна падтрымлівала ў ім святло і цеплыню ўвесь год.
Нашы продкі лічылі, што асвячоная ў царкве вада мае магічныя ўласцівасці. Яна не толькі лечыць цела, але і душу. Вадою
прычашчаліся і мыліся, давалі піць хвораму і сурочанаму. Дадавалі некалькі кропель свянцонай вады і пры першым купанні немаўляці, для здароўя.
Гучалі вершы, сярод якіх і верш Віктара Шведа:
Вадохрышча ў маёй старонцы.
Скаваў рачулку тоўсты лёд.
Вада ў прасечанай палонцы,
Навокал тоўпіцца народ.
І крыж парахрысціўшы знакам,
вадзіцу асвянціў святар
У Іардане - разам з дзякам
Прыгожа заспяваў трапар.
Вада канчаецца ў вядзерцы
І чэрпаюць яе ізноў.
Каб радасць захаваць у сэрцы,
Яе нясуць хутчэй дамоў
Бібліятэкар распавяла, што тэма вялікага свята Вадохрышча шырока прадстаўлена і ў творах рускай літаратуры : “А.П.Чехов ”Художество”, Н.Лесков “Святочные рассказы” , И.Бунин “Крещенская ночь”.
У другой палове мерапрыемства ўдзельнікі святкавалі і адпачывалі – гулялі ў фанты і латэрэю, частаваліся каляднымі стравамі, вялі няспешную гутарку аб мінулым і сённяшнім часе.
У хвіліну вяртання снягоў
Пазіраюць у неба лясы і азёры,
А над імі сняжыны, як ціхія зоры,
Робяць безліч малых і вялікіх кругоў.
У хвіліну вяртання снягоў
На маўклівай зямлі
як ніколі трывожна.
Прадчуваючы хуткі палон, асцярожна
Рэчка мацае хваляй цяпло берагоў.
У хвіліну вяртання снягоў
Вецер сціх,
на грудах акалелых распяты,
I кляны заінела пасталі ля хаты
Дрэўкамі без палотнішчаў
зыркіх сцягоў.
У хвіліну вяртання снягоў
Неўміручым так хочацца быць чалавеку.
Толькі ведаю я,
што бясконцага веку
He спытаць, не купіць
ні ў людзей, ні ў багоў.
У мяне неаплочаных многа даўгоў,
Ды дарма бедаваць,
сумаваць аб пражытым.
Ў сэрцы шчодрыя мары
ўзыходзяць, як жыта,
У хвіліну вяртання снягоў. Сяргей Законнікаў
Бібліятэкар Празароцкай сельскай бібліятэкі В.І.Бурэнь
23.01.2024 г.
- 220

