Майскае пасяджэнне клуба "Духоўны прыстанак" у Празароцкай сельскай бібліятэцы

Майскае пасяджанне клуба “Духоўны прыстанак” прайшло ў форме гадзіны беларускай паэзіі духоўнай тэматыкі “Ці вера прачнулася ў нас, ці загаварыла сумленне?”. На пачатку прысутныя пазнаёміліся з творчасцю і жыццёвым шляхам Алега Бембеля (ён жа Зьніч, сын знакамітага беларускага скульптара і Народнага мастака Беларусі Андрэя Бембеля, зараз старэйшы манах Жыровіцкага манастыра Іаан) .
Затым бібліятэкар прапанавала агляд зборніка “Бацькаўшчына”, які выдадзены да 200-годдзя хрысціянства. Найбольш пранікнёныя творы былі гучна прачытаны. Акцэнт зроблены на зборніку В.Лукшы “І родны дом, і цэлы свет”. Завяршылася мерапрыемства прафесійным чытаннем у віртуальным рэжыме верша У.Караткевіча “На Беларусі Бог жыве”.
Рэхам падзеі стаў успамін аб наведванні ўдзельнікамі клуба прыстольнага Свята Свяціцеля Мікалая ў вёсцы Калінавае (больш звыклае Блошнікі) Міёрскага раёна 22 мая 2023 года. Ад чарговай сустрэчы з унікальным храмам і яго прыветлівымі прыхаджанамі засталіся светлыя, узнёслыя пачуцці.
Бібліятэкар В.І.Бурэнь
- 221

