Велікодная сустрэча “Пасха – великий праздник христиан”

У Мнюцкай сельскай бібліятэцы адбылася велікодная сустрэча “Пасха – великий праздник христиан”. Атрыбутамі мерапрыемства сталі прыгатаваныя рукамі ўдзельнікаў кулічы і, зразумела, фарбаваныя яйкі.
Бібліятэкар павіншавала прысутных са светлым днём Вялікдня, узгадала велікодныя абрады і традыцыі, падкрэсліўшы, што многія з іх мы выконваем і сёння. Жанчыны падзяліліся ўспамінамі аб тым, як яны адзначалі гэты дзень у дзяцінстве і юнацтве, расказалі аб традыцыях у іх сем’ях.
Усе былі рады сустрэчы і ў добрым настроі жадалі адзін аднаму здароўя і дабрабыту на ўвесь год.
Светлы і радасны настрой, магчымасць адпачыць ва ўтульнай абстаноўцы, былі вельмі дарэчы, бо ў хуткім часе ўсіх беларусак чакаюць праца на прысядзібных участках і кветніках.


26.04.2023 г.
Бібліятэкар Мнюцкай бібліятэкі Рабянок А.І.
- 274

