Этычная гадзіна “Добрые советы от Этикета» у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

На лютаўскае пасяджэнне клуба "Кнігавічок" Глыбоцкая дзіцячая бібліятэка запрасіла яго ўдзельнікаў на этычную гадзіну “Добрые советы от Этикета». Мерапрыемства пачалося з забаўляльнага кліпу “Што такое этыкет”, які адразу ўзняў настрой і пазнаёміў з асноўнымі аспектамі, з якіх і складаецца паняцце “этыкет”.
Дзеці даведаліся аб гісторыі ўзнікнення правілаў этыкету, асаблівасцях яго ў розных краінах і ў розныя часы. На працягу гадзіны вучні з задавальненнем удзельнічалі ў гульнявых турах: “Вясёлая размінка”, “Ад тэорыі да практыкі”, “Словы паразіты” і інш. Сумесна абмяркоўваліся на жыццёвых прыкладах правілы паводзінаў з сябрамі, старэйшымі, у гасцях, у грамадскім транспарце, вызначалі нормы ў размовах по тэлефону.

Асаблівая ўвага надавалася сталоваму этыкету – удзельнікі атрымалі навыкі ў сервіроўцы стала. У фінале “кнігавічкі” правялі гульню “Скажы добрыя словы таму, хто побач з табой”.
Прысутныя падчас сустрэчы добра замацавалі асноўныя правілы этыкету і зрабілі вынік – ветлівасць і выхаванасць – гэта павага да ўсіх людзей і да сябе.
Напрыканцы мерапрыемства быў зроблены невялікі агляд кніг па тэме мерапрыемства.
Бібліятэкар: Атвалка С.А.
- 246

