Лютаўскае пасяджэнне клуба "Духоўны прыстанак" у Празароцкай сельскай бібліятэцы

На лютаўскім пасяджэнні клуба “Духоўны прыстанак” удзельнікі мерапрыемства здзейснілі гістарычны экскурс на бераг Прыпяці ў старажытны Тураў. Шмат таямніц захоўвае гэта зямля. Тут ў ХII стагоддзі узрос да сусветнай вядомасці выдатны дзеяч культуры, слынны асветнік, пісьменнік епіскап Кірыла Тураўскі. Прысутным бібліятэкар прапанавала адкрыты прагляд літаратуры “Святыя зямлі Беларускай: Кірыла Тураўскі (каля 1113 - прыбл.1190 г.г.). З “Жыція” Кірылы Тураўскага вядома, што ён быў сынам багатых бацькоў. Але “богатства” і “славы тленныя мира сего” яго не вабілі. Спачатку ў бацькоўскім доме, а затым у тураўскім епіскапскім манастыры, затым Кіеве будучы свяціцель атрымаў добрую адукацыю, засвоіў веды і ідэі і візантыйскага і рымскага свету. Імкненне глыбей спасцігнуць мудрасць “Святога Пісьма” прывяло юнака да прыняцця манашаскага сану. Адукаванасць, красамоўнасць і праведнае жыццё яшчэ ў юнацтве зрабілі імя манаха Кірыла вядомым. Ён быў першым ва ўсходніх славян , здзесніўшым подзвіг стоўпніцтва, г.зн. замураваў сябе ў манастырскай вежы, каб без перашкод аддацца малітве і пасту, займацца вытлумачэннем Святога Пісьма і ствараць выдатныя творы. Праз 10 год затворніцтва, Кірыла прымае тураўскі епіскапскі пасад. Ён умела кіраваў епархіяй, клапоціўся пра будоўлю і добраўпарадкаванне храмаў, павучаў ў сваіх пропаведзях духоўных і мірскіх людзей, заклікаючы іх “чытаць кнігі святыя ў царкве і дома”.

Творчая спадчына Кірылы надзвычай вялікая, можна сказаць унікальная: 70 вядомых зараз твораў розных жанраў: малітвы, павучанні, пропаведзі, прытчы, каноны. Адзін з іх “Прытча пра душу і цела (сляпца ды храмца)“ узгадана ўдзельнікам клуба. А пранікнёнае “Слова пра тое, каб не забывалі настаўнікаў сваіх” гучна было прачытана.
Як нашым сучаснікам варта прыслухацца да Кірылы Тураўскага : «Память о каждом святителе – малом и большом, кто обучал книжным знаниям, душеполезному разуму и поиску правды, всегда следует держать в сердце, душе и разуме. Всякий раз нужно говорить об учителях высокие слова!» . Кожнае павучанне, пропаведзь ці прытча Кірылы Тураўскага заканчваецца павучальнымі высновамі, арыентацыяй на нормы агульначалавечай і хрысціянскай маралі.Аб значнасці постаці свяціцеля Кірылы сведчыць наянаўнасць храмаў яго імя : 5 праваслаўных храмаў у Беларусі, 1 - у Крыме і драўляны грэка-каталіцкі храм у раёне Паўночны Фінчлі ў Лондане, аб якім пісала газета “Звязда” 29.07.2017 г. Напрыканцы сустрэчы было здзейснена віртуальнае паломніцтва ў сабор Свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх (пасёлак Тураў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці).
Бібліятэкар В.І.Бурэнь
- 259

