Гадзіна духоўнасці “Под свет звезды приходит Рождество” у Глыбоцкай раённай бібліятэцы

10 студзеня ў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася гадзіна духоўнасці “Под свет звезды приходит Рождество”, на якую былі запрошаны актыўныя чытачы бібліятэкі. На сустрэчы вялася размова пра гісторыю свята, традыцыі, гучалі святочныя вершы і песні.
Клірык Сабора Раства Прасвятой Багародзіцы а.Пётр (Дайлідзёнак) расказаў прысутным аб значэнні свята ў жыцці царквы і чалавека, закрануў пытанні звязаныя з духоўным жыццём чалавека, адказаў на пытанні прысутных.
Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы і падарыла шмат прыемных уражанняў прысутным.
Юркевіч Ж.Б., бібліятэкар чытальнай залы



- 281

