Духоўна-асветніцкая гадзіна "Светлое Воскресение Христово" у Глыбоцкай ЦРБ

Духоўна-асветніцкая гадзіна «Светлое Воскресение Христово. Праздник надежды и добра» адбылася напрыканцы красавіка ў Глыбоцкай раённай бібліятэцы. На святочную гадзіну былі запрошаны наведвальнікі дзённага прыбывання для інвалідаў сацыяльнага цэнтра “Крыніца”.
Вядучая распавяла гасцям як рыхтуюцца да свята, што азначае кожны дзень святой сядміцы. Таксама з вялікай цікавасцю прысутныя паслухалі легенду пра тое, як простае яйка стала чырвоным. Бібліятэкар растлумачыла,чаму так важна з храма прынесці дадому свечку, якая была запалена менавіта падчас службы.
Мерапрыемства суправаджалася паказам прэзентацыі.Зацікавіліся прысутныя і інфармацыяй, як свята Пасхі святкуюць у іншых краінах свету.
Напрыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з выставай жывапісу мінскай мастачкі Святланы Мацвеенка, якая дзейнічае ў бібліятэцы.
02.05.2019 г. Бібліятэкар Юркевіч Ж.Б.
- 657

