Традыцыйныя калядныя сустрэчы ў Празароцкім СДК

Традыцыйныя калядныя сустрэчы прайшлі ў Празароцкім СДК . На гэта святочнае мерапрыемства былі запрошаны намеснік дырэктара па асветніцкай дзейнасці Полацкай епархіі Сафронаў П.М., ксёндз касцёла Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Дзмітрый; настаяцель Петрапаўлаўскай царквы айцец Канстанцін і матушка Таццяна, царкоўны хор, старшыня Празароцкага сельвыканкама Міхайлоўская І.І., настаўнікі мясцовай школы , вучні і іх бацькі.
Для прысутных удзельнікамі мастацкай самадзейнасці была падрыхтавана віншавальная праграма, а таксама прадстаўлена выстава –знаёмства “Кніжны востраў духоўнасці” і выстава дзіцячай творчасці “Рукам работа – душы радасць”.
Асаблівая атмасфера дабрыні і міласэрнасці панавала на працягу ўсёй сустрэчы. Размова ішла аб тым, што складае духоўныя каштоўнасці чалавека, што дапамагае знайсці правільны шлях у жыцці.
Пераможцам рэспубліканскіх, абласных і раённых алімпіяд, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, лепшым прадстаўнікам мясцовай інтэлігенцыі і духавенства былі ўручаны Ганаровыя граматы, падзякі і сувеніры.
Адметна,што падзяку ад старшыні сельвыканкама “За захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны малой радзімы” атрымала і бібліятэкар Празароцкай сельскай бібліятэкі Сабачэўская А.В.
Гучалі віншаванні. Пажаданні прысутных былі радаснымі, добрымі і чыстымі як студзеньскі снег. Узнёслы настрой прысутных ствараў атмасферу добразычлівасці на працягу ўсяго мерапрыемства. 25.01.2019 г.
- 897

