Гадзіна духоўнасці «Под сиянием Рождественской звезды» ў Глыбоцкай ЦРБ

Гадзіну духоўнасці «Под сиянием Рождественской звезды» падрыхтавалі бібліятэкары раённай бібліятэкі для наведвальнікаў дзённага прыбывання ТЦСАН “Крыніца”. Вядучыя мерапрыемства нагадалі, што Раство Хрыстова, адзін з самых светлых і радасных дней, з багатай гісторыяй. Пачалася гадзіна духоўнасці знакамітай песняй “Во владениях инея и снега” Пятра Сіняўскага. На сустрэчы былі ўзгаданы творы вялікіх паэтаў Афанасія Фета, Аляксандра Блока, Барыса Пастэрнака. Гучалі аудыё і відэазапісы вершаў знакамітых паэтаў. Прагучалі песні на вершы Мікалая Гур’янава, Святланы Капыловай, Ганны Шырачэнка.
Прысутныя прынялі актыўны ўдзел у інтэр’актыўнай гульні “Навагодні калейдаскоп”.
Святочную атмасферу свята дапоўніў віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі айцец Мікалай, які працуе настаяцелем царквы ў вёсцы Кавалі. Ён нагадаў прысутным пра свята, якое адбылося 14 студзеня, вельмі важнае ў коле гадавых святаў.
З вялікім задавальненнем усе прысутныя сфатаграфаваліся ў фае, каля елкі, якую бібліятэры злажылі з кніг, каб прыўзняць святочны настрой усім наведвальнікам нашай установы.
17.01.2019 г. Гал. бібліятэкар Юркевіч Ж.Б.
- 683

