Гадзіна духоўнасці "Пусть огонёк свечи пасхальной все души к небу приведёт..." у Глыбоцкай раённай бібліятэцы

Гадзіна духоўнасці "Пусть огонёк свечи пасхальной все души к небу приведёт..." адбылася ў Глыбоцкай раённай бібліятэцы. Гасцямі мерапрыемства сталі даўнія сябры бібліятэкі - наведвальнікі дзённага аддзялення ТЦСН "Крыніца", з якімі ў раённай бібліятэцы наладжана цесная і пастаянная сувязь.
Для гасцей бібліятэкары правялі агляд багатай на літаратуру і маляўніча аформленай кніжнай выставы. З цікавасцю госці прагледзілі відэапрэзентацыю, якая праілюстравала аповяд пра самы галоўны час у падрыхтоўцы да Вялікадня - перадпасхальную нядзелю. Бібліятэкары расказалі пра самыя значныя дні - Чысты чацвер, Страсную пятніцу, Вялікую суботу, сімвалічнасць чырвонага яйка і інш. Для стварэння больш эмацыянальнай атмасферы гучалі відэазапісы пасхальных песень. Прысутныя, як і падабае ў гэтыя дні, пагулялі ў біткі, пакачалі яйкі.
Работнікам Глыбоцкай раённай бібліятэкі было прыемна, што яны змаглі напоўніць пэўны час у жыцці наведвальнікаў цэнтра і іх бацькоў атмасферай святочнасці, духоўнасці і сяброўства, якіх часам так не стае ўсім людзям...
- 1529

