“Один дома. Безопасность превыше всего”. Час безопасности в Озерецкой библиотеке-музее этнографии

На пачатку чэрвеня на базе Азярэцкай дзіцячы сад-сярэдняй школы пачаў сваю работу школьны летні аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем вучняў пачатковых класаў. Дзецям вельмі падабаецца наведваць летні лагер "Усмешка", бо з імі і для іх праводзіцца шмат мерапрыемстваў – цікавых і разнастайных.
Так і Азярэцкая бібліятэка-музей этнаграфіі сябруе з маленькімі наведвальнікамі гэтай установы.
У самым пачатку дзейнасці лагера бібліятэкарам было праведзена мерапрыемства, якое называлася “Один дома. Безопасность превыше всего.” Чаму так? А таму, што ў час летняга адпачынку нашых дзетак падстерагае мноства небяспек. А калі яны і дома застаюцца адны, то не заўсёды ведаюць, як засцерагчы сябе ад бяды: у хаце, на вуліцы, на вадзе, у лесе і г. д. Вось пра правілы бяспекі і вялася гутарка на працягу пазнавальна-забаўляльнага часу, дзе дзеці ўважліва слухалі, запаміналі і адказвалі на пытанні.
- 1873

