Гадзіна праблемнай размовы адбылася ў Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы.

Напярэдадні Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу ў Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы адбылася гадзіна праблемнай размовы "Узнать. Понять. Остановить”.
Аўдыторыя – вучні Падсвільскай музычнай школы, з якой дзіцячая бібліятэка цесна супрацоўнічае.
Пра што гутарылі? Пра сучасныя хваробы -- СНІД, ВІЧ, наркаманія, алкагалізм. Бібліятэкар акцэнтавала ўвагу на тое, што многія з іх людзі набываюць самі, калі не выконваюць правілы здаровага ладу жыцця, не прытрымліваюцца разумных паводзін, вядуць небяспечныя стасункі з ненадзейнымі людзьмі і інш.
Бібліятэкар зрабіла агляд кніг, якія распавядаюць юным чытачам пра СНІД: Г.В.Трафимова “Девочке Даше, мальчику Саше о беде по имени СПИД”, Л.Люс “Борьба со злом”, Г.В.Трафимова “Детям о СПИДе и докторе Неболите” і інш.
Школьнікі прагледзелі відэафільм "Знаменитости, умершие от СПИДа", паўдзельнічалі ў ролевых гульнях з мэтай пошуку выхаду з небяспечных сітуацый.
Фарміраванне ўважлівых адносін да свайго здароўя пачынаецца з дзяцінства – асноўны пасыл вучням ад бібліятэкара.
Каляга А.І., загадчык Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі
- 177

