“Не зная броду – не суйся в воду”, - кажуць у Запруддзі

У Запрудскай бібліятэцы прайшла гадзіна давернай гутаркі “Не зная броду – не суйся в воду”. Прысутнічалі вучні 6-9 класаў.
Размова ішла пра наркотыкі, пра іх згубны ўплыў на малады арганізм. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, выказвалі свае думкі на тэму здаровага ладу жыцця і аб шкодзе псіхатропных рэчываў.
Дапаўненнем да мерапрыемства стала выстава-парада, на якой акрамя кніг прапаноўваліся “Памятка для родителей: как защитить детей от наркомании”, папка газетных выразак “Шкодным звычкам – не!", плакаты, інфармацыйныя лісты.
- 427

