Выстава-заклік “Безопасность значит жизнь” у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

Пачынаюцца летнія канікулы.Не пашкодзіць лішні раз паўтарыць правілы бяспекі дзецям і іх бацькам. Менавіта зніжэнню колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэнню іх агульнай беспекі прысвячалася і рэспубліканская прафілактычная акцыя “Не оставляйте детей одних”. З гэтай нагоды для юных чытачоў, падлеткаў і іх бацькоў у Глыбоцкай бібліятэцы дзейнічае выстава-заклік “Безопасность значит жизнь”.
На выставе прадстаўлены кнігі, якія распавядаюць дзецям пра небяспеку, якая можа чакаць іх ў кватэры, на дарозе, у час гульняў ў двары, асабліва, калі яны застаюцца адны. Асабліка цікава і змястоўна пра гэта расказвае кніга Валянціны Данько “Дзе хаваецца небяспека, альбо слушныя гісторыі ад бабы Валі”.
Акрамя кніг на выставе змешчана інфармацыя “Правила безопасного обращения с газовыми приборами”, “Правила пожарной безопасности”, “Пожарная безопасность в многоквартирных жилых домах”.
Дадаткова для юных чытачоў прадстаўдена інфармацыя, дзе па кроках у малюнках паказана, як правільна паводзіць сябе, калі бяда ўжо здарылася.

Для удзельнікаў выставы падрыхтаваны буклеты, закладкі і памяткі.
Выстава пра бяспечнае лета будзе дзейнічаць ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы яшчэ і на працягу чэрвеня.
Супрацоўнікі бібліятэкі звяртаюцца да сваіх чытачоў з заклікам : “Выконвайце простыя правілы бяспекі,каб правесці летнія канікулы з максімальным задавальненнем!”
- 205

