Гутарка “Наркотыкі і “зоркі “шоў-бізнеса” у Псуеўскай сельскай бібліятэцы
У Псуеўскай сельскай бібліятэцы да Сусветнага дня барацьбы з наркаманіяй праведзена для падлеткаў гутарка “Наркотыкі і “зоркі “шоў-бізнеса”.
Бібліятэкар пазнаёміла з статыстычнымі звесткамі аб распаўсюджванні шкодных звычак у вобласці і раёне, расказала пра прафілактычныя меры, якія прымаюцца ўладамі і медустановамі. Лейтматывам мерапрыемства стала сцвярджэнне, наколькі важна кожнаму чалавеку, асабліва моладзі, беражліва ставіцца да свайго здароўя.
Моладзь расказала аб жыцці і смерці “зорак”, якія былі звязаныя з наркотыкамі. Гучалі песні М.Насырова,Земфіры,Сорына.
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар зрабіла агляд кніжнай выставы “Не будь зависим- скажи “Нет”!” , кожны удзельнік мерапреымства атрымаў буклет.
- 1490

