Віншаванне з Новым годам

Шаноўныя калегi, дарагiя сябры, паважаныя госцi сайта!
Шчыра вiншуем вас з Новым годам i Ражджаством Хрыстовым!
Зычым вам бадзёрасцi i аптымiзму, здзяйснення незвычайных задум і грандыёзных планаў!
Хай 2025 год стане для вас годам мiру i спакою,
новых поспехаў i творчых здабыткаў!
Няхай бiблiятэка будзе для вас тым месцам, дзе нараджаюцца новыя пачуццi
i ўражаннi, дзе вы сустрэнеце даўнiх сяброў i набудзеце новых!
Мы вельмі ўдзячны вам
за вашу прыхiльнасць да бiбліятэкi i кнігі!
Дзякуючы вам, мы заўсёды знаходзiмся ў тонусе, пошуку і чытанні!
З павагай i шанаваннем,
адміністрацыя ДУК "Глыбоцкая ЦБС"
і калектыў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бiблiятэкi

Так павялося...
Так павялося між людзей –
Год пачынаецца з надзей...
Што новы - ён не будзе горшы,
Што на патрэбы будуць грошы,
Што нас здароўе не пакіне
I ўсё ліхое недзе згіне!
Што запануе згода ў свеце
I на пацеху будуць дзеці...
Калі змяніць яго не ў стане --
Душу начальства не дастане
Ды і другія лайдакі...
Што не разлюбяць сваякі!
Што будзе хлеб! I ранкам - кава,
Што будзе час да нас ласкавым:
Не ляжа глыбаю на плечы.
I будзе што зварыць у печы.
I будзе гурт, каб тое з’есці.
I будзе кут усім пасесці.
I будзе келіх. I віно...
Каб прагучала тут наноў:
Хай новы год не будзе горшы,
Хай на патрэбы будуць грошы...
(I... верш - спачатку пачынай, змяніўшы “што...” на заклік “хай!”):
3 мальбой - да Бога - ад людзей:
Год пачынаецца з надзей!...
(Праверана калі гэты верш прачытаць 8 разоў, ён, як мінімум, ЗАПОМНІЦЦА, як максімум - ЗБУДЗЕЦЦА!)
Дзеля чаго, уласна, і быў напісаны). Валянціна Доўнар.
- 478

