А у нас в Коробах – Новый год! Ёлка в гости зовёт!..

26 снежня Карабоўская сельская бібліятэка-клуб сумесна з Карабоўскай школай правялі навагодні ранішнік “А у нас Новый год – ёлка в гости зовёт!”
Рознакаляровыя, бліскучыя гірлянды і ярка ўпрыгожаная сучасна-мадэрновая ялінка выклікалі ў дзяцей адчуванне цуду!

З самага пачатку прадстаўлення казачныя героі запрасілі дзяцей у чароўны свет казкі.
Хлапчукі і дзяўчаткі акунуліся ў святочную атмасферу прыгод і цікавых конкурсаў.
Са з'яўленнем Дзеда Мароза і Снягуркі пачалося сапраўднае свята – з песнямі, танцамі, гульнымі і карагодамі вакол елкі.

Дзеці задавальненнем прадстаўлялі свае таленты, ніхто з іх не застаўся абыякавым. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, якія раздаваў дзецям сам Дзед Мароз!
Навагодняе Свята атрымалася вясёлым, радасным і падарыла шмат прыемных уражанняў і эмоцый!
Чырвоная Г., акампаніятар Карабоўскай сельскай бібліятэкі.
- 302

