Дзень роднай мовы ў бібліятэках ДУК "Глыбоцкая ЦБС"

Да Дня роднай мовы работнікі Шунеўскай бібліятэкі прэзентавалі выставу-віктарыну “Скарбонка роднага слова”.
Пазнаёміцца з выставай і адказаць на пытанні віктарыны былі запрошаны вучні 6 і 9 класаў. На выставе былі прадстаўлены кнігі прыказак і прымавак, пра сімвалы Беларусі, пра народныя святы і абрады, пра славутых людзей зямлі беларускай…
Віктарына, заданні якой змяшчаліся на выставе, складалася з некалькіх этапаў. Спачатку была “Размінка” – перакладалі словы з рускай на беларускую мову; затым “Залацінкі народнай мудрасці” – трэба было прадоўжыць прыказку”; затым адказвалі на пытанні па тэмах “Дзяржава і яе сімвалы” , “Самыя, самыя”, “У свеце народных традыцый”; а на этапе “Хто ёсць хто” трэба было суаднесці прозвішча славутага земляка з родам яго дзейнасці”, закончылася віктарына “Скорагаворкамі”.
За кожны правільны адказ удзельнік атрымліваў бонус – зроблены з паперы васілёк. Пераможца – Альхімёнак Арцём – атрымаў медаль “Знаўца беларускай мовы”.
Дзень роднай мовы “Роднаму слову гучаць” прайшоў і ў Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэцы. Была аформлена кніжная выстава “Скарбонка беларускай літаратуры”, на якой былі прадстаўлены творы сучасных беларускіх аўтараў для дарослых чытачоў, для якіх быў праведзены агляд гэтай літаратуры. Для работнікаў Дзеркаўшчынскага ЦК правялі акцыю “Чытаем на роднай мове!”. Дзяцей запрасілі на гульню-конкурс “Чароўны свет беларускіх казак.”


- 320

