Навагоднія мерапрыемствы ў Шунеўскай сельскай бібліятэцы


Весела і цікава прайшлі навагоднія святы ў Шунеўскай сельскай бібліятэцы Дзяцей на зімовых канікулах бібліятэкары запрасілі на навагоднія фотаспробы “Вперёд! В Новый год!”. “Падрэзаўшы бараду” чарадзейнаму Дзеду Марозу, дзеці атрымлівалі назву казачнага персанажа, ролю якога ім прыйшлося выконваць на фотаспробах. Ролі ў дзяцей былі розныя- ад аператара, памочніка рэжысёра да Чырвонай шапачкі, Царэўны-жабы, Каўбоя, Снегавіка і інш. Ахвотна пераапраналіся ў казачных персанажаў як дзяўчынкі, так і хлопчыкі. Бібліятэкары ўсім прапанавалі навагоднія сувеніры, зробленыя сваімі рукамі. Таксама правялі майстар клас па вырабе з паперы сімвала года – труса.

Дарослых чытачоў бібліятэкары запрасілі на вясёлыя пасядзелкі “Поём, пляшем и танцуем, колядуем, колядуем!”. У госці да чытачоў прыходзілі Дзед Мароз і Снягурачка, Гаспадар і Гаспадыня, Калядоўшчыкі… Удзельнікі мерапрыемстваі знаёміліся з традыцыямі Новага года і Старога новага года, з каляднымі абрадамі і звычаямі, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і забавах. Адгадвалі загадкі, спявалі і танчылі, варажылі і дзяліліся ўспамінамі і сваімі сямейнымі навагоднімі і каляднымі традыцыямі. Кожны з наведвальнікаў падрыхтаваў навагодняе віншаванне. А бібліятэкары, у сваю чаргу, пажадалі ўсім добрага здароўя, быць такімі ж бадзёрымі, артыстычнымі, актыўнымі і вясёлымі.
Загадчык бібліятэкі Нікіфаровіч І.Ф.
- 299

