Гадзіна цікавых паведамленняў “Мы сустракаем Новы год”

Напярэдадні навагодніх святаў Глыбоцкая дзіцячая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на гадзіну цікавых паведамленняў “Мы сустракаем Новы год”.
Дзеці адправіліся ў незвычайнае падарожжа па ўсяму зямному шару,
пабывалі ў розных краінах, дзе пазнаёміліся з рознымі цікавымі традыцыямі і звычкамі сустрэчы Новага года. Таксама ўзгадалі традыцыі святкавання гэтага свята ў сваіх сем’ях.
На мерапрыемства “завіталі” Дзеды Марозы з розных краін: дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення нашага Дзеда Мароза, “пабывалі” у яго рэзідэнцыі, пазналі, як выглядае і як называецца галоўны герой свята ў многіх краінах свету.


Весела і займальна вучні адказвалі на заданні з “Чароўнага куфэрка”, які дапамог успомніць казкі і апавяданні на тэму Новага года. Загадкі на зімовую тэму са скрыні “Загадкі нашага двара” дапамаглі зрабіць невялічкую гімнастыку для розума, задумацца і паразважаць.



Дзеці разам саставілі гумарыстычнае пісьмо да Дзеда Мароза, пагулялі ў вясёлую гульню “Замарожаныя дзеткі”.
У часе мерапрыемства гучалі вясёлыя навагоднія песні, відэа-кліпы, дзеці спявалі і танцавалі.


![]()

Гасцямі бібліятэкі былі вучні Мярэцкаўскай базавай школы і наведвальнікі лагера адпачынку Глыбоцкай раённай гімназіі.
Мерапрыемства распрацавала і правяла бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі Трапук М. Г.
- 262

