Арт-гадзіна “Снежныя забавы” у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

У снежні ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў дзіцячага пазнавальнага клуба “Кнігавічок”. На гэты раз для іх была праведзена арт-гадзіна “Снежныя забавы”.
Як звычайна, удзельнікі адказна падрыхтаваліся да мерапрыемства. З задавальненнем чыталі вядомыя вершы з класікі на тэму “Зіма”, таксама вершы ўласнага сачынення. Многія па традыцыі суправаджалі свае выступленні прыгожымі зімовымі малюнкамі.
Не абышлося і без музычных нумароў – прагучала песня “Лесной аромат” і музычная кампазіцыя “Ёлачка” на піяніна. Такім чынам, “кнігавічкі” забяспечылі сабе добры святочны настрой. Затым усе з азартам выканалі песню-караоке “Зіма”. Літаратурныя віктарыны, загадкі і гульні далі магчымасць паўдзельнічаць усім. Выстава “В снежном царстве, книжном государстве” прапанавала літаратуру на любы густ і жадаючыя ўзялі абраныя кнігі дадому. Напрыканцы дзеці з цікавасцю паглядзелі навагодні мультфільм.
Бібліятэкар С.А. Атвалка
- 249

