Бібліятэчнае жыццё ў жніўні

Штомесяц супрацоўнікі ДУК “Глыбоцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” імкнуліся не толькі задаволіць запыты сваіх карыстальнікаў выдачай друкаваных выданняў або карыснай інфармацыяй, але і з цікавасцю арганізаваць вольны час дзяцей і дарослых у летні перыяд. Для гэтага выкарыстоўваліся самыя розныя формы бібліятэчнай работы.
Загадчык Івесьскай бібліятэкі-клуба для дзяцей малодшай группы аздараўленчага лагера “Родничок” правяла азнаямленчую экскурсію “Кніжкін дом”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі-клуба, структурай і правіламі паводзін у культустанове. Адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны.


Падлеткі з аздараўленчага лагера “Родничок” наведалі этнаграфічны куток “Спадчына”, які створаны пры бібліятэцы-клубе, там прайшла этнаграфічная гадзіна “Беларуская хатка. Хатнія рэчы”. Дзеці пазнаёміліся з бытам беларускіх сялян і прыладамі працы, якія яны выкарыстоўвалі.



Акрамя гэтага, у пакоі гераічнай славы прайшой экскурс у гісторыю “Памятае зямля герояў сваіх”. Юныя наведвальнікі даведаліся пра партызанскі Прарыў 1944 года, пра падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Псуеўшчыны ў гады Вялікай Айчынай вайны. З цікавасцю разглядалі экспанаты ваенных часоў, прадстаўленыя ў пакоі.


У Шунеўскай бібліятэцы прайшла вясёлая занімаТЭКА “Это мы не проходили...”, якая дапамагла дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту праявіць свае веды ў розных галінах. Удзельнікі падзяліліся на каманды, выбралі капітанаў. Гульня складалася з 6 конкурсаў. Заданні патрабавалі не толькі ведаў, але і ўмення разважаць, рабіць высновы, праяўляць пачуццё гумару і адказнасці. Перамога была адзначана дыпломамі і салодкімі бонусамі.
Супрацоўнікі Дзеркаўшчынскай бібліятэкі з дзецьмі сярэдніх класаў правялі буккросінг “Прочитал сам – расскажи друзьям”. На мерапрыемстве прысутныя дзяліліся сваімі ўражаннямі аб прачытаных творах у час летніх канікулаў. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.
Удзельнікаў дзіцячага клуба “Знайкі” запрасілі на музейны ўрок “Мая спадчына”. Распачаўся ўрок у чытальнай зале бібліятэкі ля выставы народнай творчасці “Незабыўныя рамёствы”. Другая частка ўрока прайшла ў мясцовым цэнтры культуры ля выставы прылад побыту мінулага. Дзеці даведаліся, як жылі і чым карысталіся нашы продкі ў хаце і на гаспадарцы. Для чаго выкарыстоўвалі вілы і чапялу ля печы, які быў посуд у тыя часы? Чым жалі збожжа ў час жніва і абмалочвалі зерне?
Бенефіс лепшага дзіцячага чытача “Чытацкае зорнае неба” прайшоў у бібліятэцы масава. Прысутнічалі дзеці малодшага і сярэдняга ўзросту. Запрасілі на мерапрыемства не толькі мясцовых дзяцей, але і тых, якія прыехалі адпачываць на лета да сваіх бабуль і дзядуль і часта наведвалі бібліятэку. Пры аналізе фармуляраў выявілі не аднаго лепшага чытача, а некалькі (5 дзяцей) і атрымалася “чытацкае зорнае неба”. Самыя актыўныя з актыўных атрымалі ганаровыя граматы “Лепшы чытач лета-24” і невялікія сувеніры. Завяршылася мерапрыемства салодкім сталом і гульнямі.






На гадзіну мастацтва “Жыццё - рукатворная казка”, якую падрыхтаваў бібліятэкар Галубіцкай бібліятэкі, былі запрошаны дарослыя і дзеці. А госцем стала скульптар - аматар Арцімовіч Ала Альфрэдаўна, якая пазнаёміла са сваімі новымі работамі. Распавяла, што жыве ў духу часу: нядаўна рыхтавала кампазіцыі да Міжнароднага вішнёвага фестывалю, у якім актыўна ўдзельнічае кожны год. Жыхары ганарацца такой таленавітай зямлячкай, яе ведае не толькі раён, але вобласць і, нават, рэспубліка.
Бібліятэкар Мацюкоўскай бібліятэкі сабраў дзяцей у літаратурную гасцёўню “ У свеце чароўных казак”, дзе вёў размову пра творы Артура Вольскага. Беларускі пісьменнік шмат твораў напісаў пра дзяцей і для дзяцей. З некаторых яго твораў зачытваліся вясёлыя ўрыўкі, па некаторых праводзіліся віктарыны-апытанні, пра некаторыя даведаліся ўпершыню. Кнігі, якія найбольш зацікавілі ўдзельнікаў мерапрыемства, былі выданы ў часовае карыстанне.



- 350

